top of page

Вам неабходна прааналізаваць дадзеныя малюнкі і вызначыць, які галосны гук вымаўляе кожны з хлопчыкаў.

Як мы любім рабіць зарадку! Выконвайце разам з намі!

  •  Надзьмуць шчокі, як быццам шарык.

  • Шырока адкрыць рот (горача), закрыць рот (холадна).

  • Аблізаць губкі, дацягнуцца язычком з сілай да носіка, шчок, падбародка (уявіце, што вымазаліся  варэннем).

  • Прыадчыніць роцік, пабарабаніць язычком па верхніх зубках (нібы бубнам).

  • Гуляем у сланяня: выцягнуць наперад вусны трубачкай, "зрабіць хобат"; "набіраць ім вадзіцу", злёгку прыцмокваючы.

  • Перакочваем арэшкі: з зачыненым ротам кончык языка па чарзе з напружаннем упіраецца ў шчокі, на шчоках утвараюцца цвёрдыя шарыкі-"арэшкі".

балтливы ротик.jpg
bottom of page