top of page

Вызначце, які ў слове гук: [у] ці [ў]. 

читатели.jpg
у.jpg

У Полацку ў верасні 2003 года падчас святкавання «Дзён беларускага пісьменства» ў цэнтры горада, на бульвары праспекта Францыска Скарыны адкрыты самы незвычайны помнік у краіне – у гонар чыста беларускай літары "у нескладовае", якая адрознівае наш алфавіт ад азбук іншых славянскіх моў. 

«У кароткае» або «у неcкладовае» - 22-я літара беларускага алфавіту, якая пазначае адпаведны гук. У беларускай пісьменнасці літара у нескладовае стала ўжывацца з 1890-х.

Першапачатковая ідэя помніка належыць беларускаму прафесару Паўлу Семчанка. Аўтар помніка — беларускі скульптар, дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Фінскі.

Помнік зроблены ў выглядзе стэлы, на якой зафіксавана літара у нескладовае, а таксама ўвесь беларускі алфавіт. Стэла  служыць яшчэ і сонечным гадзіннікам.

балтливы ротик.jpg

яў-яў-яў-– я цудоўна пагуляў,

еў-еў-еў- цэлы яблык хутка з’еў,

оўе-оўе-оўе-мы ўмацоўваем здароўе,

аўка-аўка-аўка- побач наша лаўка,

оўж-оўж-оўж- вунь паўзе ўжо смоўж.

 Прыдумайце самастойна 1-2 чыстагаворкі з [ў].

bottom of page