top of page

Гульня "СКЛАДовае даміно"

З гісторыі. Даміно – настольная гульня, у працэсе якой будуецца ланцуг костак ("камянеў"), якія сутыкаюцца палавінкамі з аднолькавым лікам ачкоў. Назва даміно пайшла ад спалучэння белага і чорнага колераў. "Даміно" - французскае слова; так называлі святары-хрысціяне зімовае адзенне, якое было чорным звонку і белае ўнутры. "Даміно" - гэта таксама тып маскі, які  прадстаўляе чорны і белы матывы.
       Гісторыя даміно ідзе каранямі прыблізна з II стагоддзя да н. э. Даміно, хоць і досыць распаўсюджана на Захадзе, на самай справе з'яўляецца кітайскім вынаходствам. Яно пайшло ад гульнёвых костак, якія былі завезеныя ў Кітай з Індыі ў далекім-далекім мінулым. Кожная костачка даміно першапачаткова ўяўляла сабой вынік кідання двух ігральных костак. Адна палавінка даміно ўяўляе вынік кідання адной косткі, другая - іншы.

читатели.jpg

Правілы гульні “СКЛАДовае даміно”.

Мэта: сістэматызацыя і замацаванне дзялення слоў на склады праз суаднясенне складовай структуры слоў з колькасным паказчыкам.

Як зрабіць даміно? Вазьміце нарыхтоўкі для гульні, размешчаныя ў сярэдзіне “ГУКавой” кніжкі для чытання і малявання”, размалюйце,  наклейце на фааміран. Разрэжце. У вас атрымаецца 28 касцяшак.

Удзельнікі - 2-4 вучні.

Неабходна скласці ланцужок такім чынам, каб колькасць складоў слова супала з папярэднім лічбавым паказчыкам. Калі ўсе заданні выкананы правільна, то ланцужок замкнецца, г.зн. складовая структура назвы апошняй касцяшкі супадзе з першым колькасным паказчыкам.

 

Прыклад

Спадніца (3 склады)- 2 – сава (2 склады)- 3 – рыдлёўка (3 склады)- 2 і г.д.

IMG-01be6fbe4af5f987ffc55970ba466c7f-V.j
IMG-d76a2672d33c933e8016f851b8aeca27-V_e
bottom of page